03.05.2017

Дваццаць MOVABOX-аў па кнізе Андруся Горвата хутка трапяць да пераможцаў чацвёртага этапа

Вызначыліся імёны дваццаці новых уладальнікаў камплектаў MOVABOX — пераможцаў заключнага этапа праекта, прысвечанага Андрусю Горвату і яго дзённіку «Радзіва. «Прудок».

З першага дня выхаду ў свет і да сённяшняга часу гэтую кнігу шукае па знаёмых і сябрах увесь Мінск: набыць яе можна толькі ў касах Купалаўскага тэатра. Тыя дваццаць чалавек, якім пашчасціла прайсці тэст па кнiзе на сайце movabox.by, пакінуць свае кантакты i апынуцца ў спiсе пераможцаў, гарантавана атрымаюць не толькі ўласны асобнiк «Радзіва. «Прудок», але і поўную скрыню падарункаў: пакецік з насеннем касмеі, варэнне з цыбулi, прабірку з пахамі вясковага шчасця, плітку шакаладу, маленькія драўляныя дзэн-граблі, керамічную кружку і свістульку-казу з гліны. З дапамогай гэтых прадметаў можна будзе не толькі спасцігнуць рэцэпт жыццёвага сэнсу паводле Андруся Горвата, але і неадкладна скарыстацца некаторымі яго парадамі.

Спіс тых, хто прымае віншаванні з перамогай і хутка атрымае ўнікальны падарунак ад праекта MOVABOX, выглядае наступным чынам.

Віншуем пераможцаў чацвертага этапа MOVABOX!

больш навiн