12.04.2017

Паэтычны вечар, ці пра што размаўлялі Віктар Жыбуль з пераможцай трэцяга флайта MOVABOX Любоўю Церахавай

Сустрэча Віктара Жыбуля з адной з пераможцаў трэцяга этапа MOVABOX Любоўю Церахавай адбылася напачатку красавіка. Паэт і чытачка размаўлялі пра шлях аўтара, выданне зборніка вершаў «Дзяцел і дупло» і разважалі пра беларускую паэзію ўвогуле.

Любоў па роду заняткаў далёкая ад паэзіі і беларускай літаратуры, працуе правізарам у аптэцы. Але гэта не перашкодзіла ёй ініцыіраваць невялікі флэшмоб ў гонар святкавання Дня роднай мовы. У гэты дзень дзяўчына прапанавала сваім калегам гаварыць з наведвальнікамі па-беларуску. Супрацоўнікі з радасцю падтрымалі ідэю. Падчас падрыхтоўкі Любоў пазнала пра праект MOVABOX і прайшла тэст па матывах творчасці Віктара Жыбуля. Тады дзяўчына нават не магла здагадвацца, што не толькі выйграе MOVABOX са зборнікам паэта, але і сустрэнецца з самім аўтарам.

Віктар асабіста ўручыў Любові MOVABOX і разам яны разглядзелі змесціва скрыні. Больш за ўсё Любоў уразілі не артэфакты, а сам сборнік вершаў з фатаграфіямі Віктара Жыбуля ў розныя перыяды яго творчасці. Паэт парадаваў пераможцу чытаннем сваіх вершаў і адзначыў, што гэта прыносіць яму не меншае задавальненне, чым напісанне.

На пытанне, на вершы якіх паэтаў варта звярнуць увагу, Віктар параіў чытачам пазнаёміцца з творчасцю Андрэя Хадановіча, Веры Бурлак і Віталя Рыжкова.
Пад канец сустрэчы Любоў прызналася, што вечар з Віктарам Жыбулем перасягнуў чаканні: лёгкі дыялог, вясёлыя гісторыі з жыцця паэта і яшчэ адна магчымасць папрактыкавацца ў роднай мове.

больш навiн