22.03.2017

Сталі вядомы імёны ўладальнікаў камплектаў MOVABOX па зборніку вершаў Віктара Жыбуля «Дзяцел і дупло»

Праект MOVABOX падводзіць вынікі трэцяга этапа. А для дваццаці наведвальнікаў сайта, якім пашчасціла прайсці тэст па зборніку «Дзяцел і дупло», надыйшоў час прымаць віншаванні і падарункі.

Ужо зусім хутка яны атрымаюць зборнік вершаў Віктара Жыбуля разам з унікальным дадаткам у выглядзе адпаведнага набора артэфактаў. У яго ўвайшлi пернік у выглядзе талона (каб паказаць кантралёру), трафарэт са словам «Адхуліганена», набор стыкераў з тыпажамі па тэсце (каб пакінуць сябе свой, а астатнія раздаць сябрам), значок «Выдатнік унутранага хуліганства», кулёк семак (абавязковы атрыбут хулігана), чалавечак на кнопачцы (каб перадаваць свой настрой) і кнiга з пасланнем ад аўтара. Усе гэтыя прадметы адлюстроўваюць агульную «танальнасць» вершаў і закліканы дапамагчы сваім уладальнікам адкрыць уласнага ўнутранага хулігана.

Нагадаем, што MOVABOX нельга атрымаць ніякім іншым чынам, акрамя ўдзелу ў розыгрышы на сайце праекта. Таму запрашаем усіх жадаючых прайсці новы тэст па дзённіку Андуся Горвата «Радзіва «Прудок». І, магчыма, пашансуе менавіта вам!

А нам застаецца павіншаваць пераможцаў трэцяга этапа MOVABOX (глядзіце спіс тут). Дарэчы, праект не проста дорыць аматарам чытання сустрэчы з добрымі кнігамі, але і даказвае, что ў жыцці заўседы ёсць месца цуду: Ганна Бялко, адна з пераможцаў трэцяга этапа, ужо выйгравала камплект MOVABOX па выніках першага флайта i сустракалася з Людмiлай Рублеўскай! Нашы шчырыя віншаванні першай і – ва ўсялякім разе, пакуль што – адзінай двухразовай «чэмпіёнцы» праекта!

больш навiн