17.03.2017

Чацвёрты этап праекта MOVABOX прысвячаецца кнізе «Радзіва «Прудок» і яе аўтару Андрусю Горвату

16 сакавіка cацыяльна-культурны праект кампаніі velcom MOVABOX прадставіў твор, вакол якога разгорнуцца асноўныя падзеі заключнага этапа гэтай маштабнай ініцыятывы, – кнігу Андруся Горвата «Радзіва «Прудок».

З гэтай нагоды Мінск ненадоўга наведаў сам аўтар, які некалькі гадоў таму вырашыў адмовіцца ад жыцця ў буйным горадзе і пасяліўся ў старой дзедавай хаце ў весцы Прудок – дзе і знайшоў крыніцу натхнення для стварэння сваёй кнігі-дзённіка.

Не менш кардынальныя змены адбыліся і са зместам сайта movabox.by: цяпер тут можна знайсці новы тэст па новай кнізе і, прайшоўшы яго, атрымаць магчымасць выіграць унікальны набор артэфактаў, прысвечаных Космасу, на пошукі якога адправіўся ў свой час Андрусь Горват. Сярод артэфактаў – пакецік з насеннем касмеі, каб пасадзіць, вырасціць і не толькі знаць свае карані, але і бачыць іх; шакалад «Разьдзялі радасць» з сямі кавалачкаў: адламаць матулі, з’есці да гарбаты, пакінуць на вечар, але не ўтрымацца і адкусіць кавалачак і г.д.; керамічная кружка, на якой пасля награвання праяўляецца надпіс «Шчасце – гэта прам зараз!»; маленькія драўляныя граблі, каб прыводзіць думкі ў парадак; свісток з гліны ў выглядзе казы; «філасоўскае» варэнне з цыбулі; вялікая прабірка з пахам простага чалавечага шчасця; аўтарскае пасланне да чытача і, менавіта, сама кніга. Усе артэфакты выкананы ў адзінай канцэпцыі – набора рэчаў, што дапамагаюць кожны дзень адчуваць тое самае простае шчасце і канцэнтравацца на пошуках свайго унутранага Космаса.

«Шукаць шчасце, шукаць сябе, сваё месца на гэтым свеце і свой Космас унутры – ці не гэтым займаецца кожны з нас большую частку жыцця? Адчуванне свайго месца на планеце таксама частка гэтага працэсу. І галоўнае, што робіць нацыянальная літаратура, – дапамагае гэтае месца знайсці і ўсвядоміць. А праект МOVABOX выконвае важную ролю, падтрымліваючы «свае» агульныя карані, пераемнасць мінулага, сучаснага і будучага. І я вельмі ўдзячны за магчымасць удзельнічаць у ім», – адзначыў Андрусь Горват.

Імёны 20 шчасліўчыкаў, якiя выйграюць MOVABOX з наборам артэфактаў для ўнутранага шчасця, стануць вядомы праз 5 тыдняў. Але саму кнігу «Радзіва «Прудок» хутка можна будзе знайсці ва ўсiх кавярнях, дзе дзейнічае беларускамоўны буккросінг у межах праекта MOVABOX.

«Кніга Андруся Горвата «Радзіва «Прудок», якая за кароткі час пасля выхаду ў свет ужо паспела набыць амаль фенаменальную вядомасць, – жывы доказ таго, што адвечная тэма пошуку ўласных каранёў не губляе актуальнасці як для сучасных аўтараў, так і для іх чытачоў. А цесная сувязь з каранямі літаратурнымі не перашкаджае пісьменніку вынайсці сваю ўнікальную, свежую і арыгінальную творчую манеру, якую сустрэнуць з захапленнем і цікавасцю. Гэтая кніга прыводзіць да адной роўніцы каштоўнасці асабовыя і ўсеагульныя, рэчы простыя і складаныя, час мінулы і сучасны – а таму найлепшым чынам падсумоўвае вынікі праекта MOVABOX», – адзначыў кіраўнік аддзела брэнд-менеджменту velcom Зміцер Курловіч.

Уражаннямі ад праекта і ад кнігі Андруся падзялілася Аліна Талай, беларуская лёгкаатлетка, удзельніца velcombegom і «Чытаем па-беларуску з velcom»: «Кнігу Андруся я прачытала літаральна за два вечары і была вельмі рада той прастаце і душэўнасці, якая адчуваецца з першых старонак. Праект MOVABOX – гэта ўжо новая ступень, гэта магчымасць па-іншаму адчуць кнігу: не проста пералістваць старонкі, але і трымаць у руках артэфакты».

Сімвалічную эстафету ўзделу ў праекце Андрусю Горвату перадаў галоўны герой папярэдняга этапа – паэт-авангардыст Віктар Жыбуль.

«Праект MOVABOX працягвае змяняць стэрэатыпы ў дачыненні да сучаснай беларускай літаратуры – гэтак жа сама, як яго новы герой, Андрусь Горват, змяняе ўяўленні аб тым, што на самой справе мае найбольшую каштоўнасць у жыцці сучаснага чалавека. Імкненне зазірнуць глыбей, убачыць больш, заўважыць тое, што сапраўды вартае ўвагі, – вось што, на мой погляд, аб’ядноўвае ўсіх аўтараў, з творчасцю якіх паспеў пазнаёміць чытачоў праект MOVABOX, і ў чым заключаецца вартасць самой ініцыятывы адносна беларускай літаратуры ў цэлым», – адзначыў Віктар Жыбуль.

Дарэчы, тэст па зборніку вершаў Віктара «Дзяцел і дупло» прайшлі 8 218 чалавек, з каторых 25,4% пакінулі свае кантакты і прынялі ўдзел у розыгрышы трэцяга MOVABOX – яго пераможцы будуць аб’яўлены зусім хутка. Усяго за 4,5 месяцы праекта на сайт зайшлі 39 187 унікальных наведвальнікаў, сярод якіх 7 038 чалавек прынімалі ўдзел у розыгрышы MOVABOX.

Таксама на прэс-канферэнцыі быў прадстаўлены MOVABOT – чат, які дапаможа знайсцi кнігу, якую вы зараз хацелi бы прачытаць згодна са сваім настроем і пажаданнямі. Каб атрымаць рэкамендацыю, трэба зайсці на старонку velcom likes у Facebook, пасля чаго націснуць на спасылку ў пасце пра MOVABOT-а і пачаць з ім размову. Бот вітаецца і прапануе выбраць персанажа, ад імя якога працягнецца камунікацыя. Пасля гэтага ён прапануе рэцэнзіі на 6 кніг. Праз некаторы час таксама з’явіцца функцыя варажбы па цытаце з кнігі і тэматычныя падборкі. Парнёрам праекта стаў сайт Kniharnia.by.

Змяніць ўяўленне аб беларускай літаратуры i стаўленне да яе, прадэманстраваць тэматычную і стылевую разнастайнасць, зацікавіць творчасцю сучасных беларускамоўных аўтараў як мага большую колькасць чытачоў – такія мэты ставілі перад сабой арганізатары праекта напярэдадні яго старта 4,5 месяцы таму. Але галоўнае, для чаго быў створаны MOVABOX, – знайсці і прадэманстраваць доказы таго факта, што беларуская літаратура на ўсім працягу свайго існавання была і застаецца жывой, сапраўднай, актуальнай.

Канчатковыя вынікі першага этапа праекта будуць падведзены праз 5 тыдняў, калі арганізатары прадставяць дадзеныя апытання грамадскага меркавання, якое прадэманструе, якім чынам MOVABOX паўплываў на ўспрыманне сучаснай беларускай літаратуры.

MOVABOX – новы праект velcom, накіраваны на падтрымку беларускай культуры. Дзейнасць у гэтым напрамку з’яўляецца важнай часткай карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці кампаніі. Сярод адметных праектаў – адукацыйная ініцыятыва «Чытаем па-беларуску з velcom», праект «Музей дзецям з velcom» сумесна з Нацыянальным гістарычным музеем, падтрымка праграмы «Падарожжа дылетанта» і іншыя.

больш навiн