28.02.2017

Набудзьце кнігу беларускага аўтара і атрымайце ўнікальную налепку MOVABOX

Каб даведацца, які вы тыпаж па Віктару Жыбулю, трэба зайсці на галоўную старонку movabox.by і прайсці тэст па вершах хуліганістага паэта-авангардыста. 20 удзельнікаў-шчасліўчыкаў атрымаюць MOVABOX са зборнікам «Дзяцел і дупло» і артэфаткамі па ім. Але, каб не стаміцца ад чакання вынікаў трыцяга этапу, можна ўжо зараз атрымаць невялікі «артэфакт» па кнізе – унікальную налепку MOVABOX.

Калі вы аматар чытання, то ў вас ёсць вялікі шанец стаць уладальнікам такой налепкі. Атрамаць яе можна, калi вы набудзеце любую беларускамоўную кнiгу ў наступных месцах:

  • кнігарня «Логвінаў»: у краме на пр-це Незалежнасці, 37а;
  • кнігарня «Галіяфы»: у пункце самавывазу (вул. Няміга, 3, цокальны паверх, пав.66) ці накладзенным плацяжом;
  • Kniharnia.by: у пункце самавывазу (вул. Мар'еўская, д. 7А, пад'езд 1, офіс 4), падчас дастаўкі кур’ерам ці накладзеным плацяжом.

Час працы ўдзельнікаў удакладняйце на іх сайтах.

Таксама налепкі можна атрымаць на бясплатных курсах беларускай мовы «Мова нанова»: заняткі праходзяць у Галерэі «Ў» (пр-т Незалежнасці, 37а).

Далучайся да аматараў беларускамоўнага чытання!

больш навiн