23.02.2017

Добрыя супадзенні, ці пра што размаўлялі Альгерд Бахарэвіч з пераможцай другога флайта MOVABOX Браніславай Грэскай

Сустрэча Альгерда Бахарэвіча з адной з пераможцаў другога этапа MOVABOX па кнізе “Дзеці Аліндаркі” Браніславай Грэскай адбылася напрыканцы лютага. Пiсьменнiк i чытыч размаўлялі пра добрыя супадзенні і пра стаўленне да беларускай літаратуры.

Браніслава Грэская зараз знаходзіцца на пенсіі, але ўсё ж знаходзіць у сабе сілы працаваць і вандраваць па свеце. Некалькі тыдняў таму падчас чарговага падарожжа Браніслава ў бартавым часопісе ўбачыла інтэрвью пісьменніка з цікавым імем Альгерд і звярнула на яго ўвагу. Тады яна падумала, што трэба больш даведацца пра яго і пазнаёміцца з ягонымі творамі. А пасля, праглядаючы стужку ў Facebook, убачыла запрашэнне прайсці тэст MOVABOX. “Я заўжды звяртаю ўвагу на ўсё, што па-беларуску”, – адзначае Браніслава і ўсміхаецца. У той час яна яшчэ не ведала, што не толькі атрымае MOVABOX з кнігай Альгерда Бахарэвіча і артэфактамі па ёй, але і сустрэнецца з пісьменнікам.

Альгерд асабіста ўрычыў Браніславе MOVABOX па “Дзецях Аліндаркі”. Разам яны разгледзелі ўсе артэфакты, асабліва адзначылі дарожную гульню, якую Браніслава абавязкова выкарыстае ў адной са сваіх вандровак. Паразмаўлялі пра шлях да мовы – Браніслава паведаміла пра свой, Альгерд – пра свой. Таксама Браніслава расказала, што ў дзяцінстве не было шмат часу на кнігі, яна адкрыла іх для сябе ўжо пазней, а зараз таксама чытае не так часта, як хацелася б. Таму “Дзеці Аліндаркі” – добрая нагода зноў звярнуцца да беларускамоўнага чытання. Альгерд назваў трох беларускіх аўтараў, якіх раіць прачытаць, і трох замежных, “сваіх настаўнікаў”: “Запіскі Самсона Самасуя” Андрэя Мрыя, “Чужая бацькаўшчына” Вячаслава Адамчыка, Міхася Стральцова, Джэймса Джойса, Уладзіміра Набокава і Франца Кафку. Далей гаворка пацягнулася пра ўспаміны, звязаныя з беларускай літаратурай, пра беларускіх культурных дзеячаў.

Напрыканцы Браніслава незнарок пацікавілася, чаму так мала людзей размаўляе і чытае па-беларуску. Адказам на гэта пытанне з'яўляецца мэта праекта MOVABOX– пазнаёміць шырокую аўдыторыю з сучаснымі беларускімі пісьменнікамі і іх творамі, прадэманстраваць, што беларускі літаратурны працэс разнастайны і цікавы ў міжнародным кантэксце.

MOVABOX – пераадоленне стэрэатыпных уяўленняў аб сучаснай беларускай літаратуры!

больш навiн