07.02.2017

Пошукі тыповага беларуса, ці пра што размаўлялі Людміла Рублеўская з пераможцай першага флайта MOVABOX Ганнай Белко

Напачатку лютага адбылася сустрэча Людмілы Рублеўскай з адной з пераможцаў першага этапа MOVABOX па кнізе пісьменніцы «Авантуры студыёзуса Вырвіча». Падчас сустрэчы занялася вельмі цікавая гаворка наконт стану сучаснай беларускай літаратуры, стаўлення да яе ў навучальных установах, пра пераклады твораў на розныя мовы і пра тое, як пісьменнік знаходзіць ідэі.

Пераможца – Ганна Белко, студэнтка 3 курса перакладчыцкага факультэта Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, скончыла філалагічны клас Ліцэя БДУ і СШ №15 г. Мінска. Дзяўчына добра размаўляе па-беларуску і адзначае, што пачалося гэта недзе ў 16 гадоў. Сярод найбольш цікавых сучасных беларускіх літаратараў вызначае Людмілу Рублеўскую і Віктара Марціновіча.

Напачатку размовы Ганна пацікавілася справамі, якія тычацца менавіта яе будучай спецыяльнасці  ̶  перакладчыка, – то бок, ці можна перакласці кнігу на іншую мову, захаваўшы ўсе аўтарскія адметнасці. Людміла растлумачыла гэта на прыкладзе кніг пра Вырвіча, якія перакладаюцца на рускую мову. Пасля гаворка заходзіла пра стварэнне герояў для твораў і Людміла кажа, што на прыкладзе Пранціша Вырвіча яна старалася паказаць тыповага беларуса. «А як жа Васіль з «Людзей на балоце»? – спытала Ганна. – Здаецца, што менавіта ён – тыповы беларус у разуменні вялікай колькасці людзей: пасевы, вёска…».

Сапраўды, менавіта такім чынам успрымае беларуса большасць людзей і не ў апошнюю чаргу дзякуючы тыповай школьнай праграме, якая больш вывучае класікаў беларускай літаратуры. Ганна жа пазнаёмілася з сучаснымі аўтарамі ў Ліцэі, зараз працягвае іх вывучэнне ва ўніверсітэце. А шырокае кола людзей можа больш даведацца пра сучасныя беларускія творы, прахозячы тэсты MOVABOX ці зазірнуўшы ў скрыні для буккросінга.

Другаю кнігу з цыкла раманаў пра Пранціша Вырвіча Ганна яшчэ не чытала, але пацікавілася артэфактамі. Адзначыла, што плануе больш пільна іх разглядаць падчас чытання рамана, каб пачынаць карыстацца ўсімі рэчамі разам з героямі. Такі спосаб знаёмства з кнігай падаецца дзяўчыне вельмі цікавым, таму што на першы погляд усе артэфакты ў MOVABOX незвычайныя і хочацца хутчэй даведацца, як яны звязаны паміж сабой у кнізе. Нагадаем, што сярод артэфактаў – магічны крышталь, нататнік з чорнымі старонкамі для магічных запісаў, мапа падарожжаў герояў з налепкамі, манетка, магніцік і рэцэпт верашчакі.

Ганна таксама пацікавілася, як Людміла сумяшчае працу журналіста з пісьменніцкай творчасцю, дзе шукае сюжэты для сваіх кніг, што пішуць Людміле чытачы і якія творы раяць стварыць, ці значыць штосьці для пісьменніка ўключэнне ягоных кніг у школьную праграмму і ці марыць Людміла пра тое, каб па яе кнізе знялі фільм.

Напрыканцы Людміла падарыла Ганне чацвёртую кнігу з цыкла раманаў пра Пранціша Вырвіча.

больш навiн