№02

Дзеці Аліндаркі

Альгерд Бахарэвіч

Пытанне 1 / 5

У гэтым тэсце вы мусіце прайсці па чароўным і суровым свеце, апісаным Альгердам Бахарэвічам у рамане «Дзеці Аліндаркі». Адказвайце на пытанні, забірайце свой моўны дыягназ і рэцэпт паводле кнігі, а таксама – шанс атрымаць у падарунак скрыню MOVABOX №2. Пачынаем.

Стрыжаная пад мужыка цётка ў местачковым ваенкамаце, у салдацкіх ботах, з нагамі, што формай нагадваюць галіфэ, зазірнула вам у рот і сказала: «Годзен!» Вам хочацца крычаць.

«Штота хацеў мне сказаць? – запытваецца цётка, грукнуўшы ботамі. – Ну-ка, давай скажы: таварышч камандзір, казарма гарыт!»

Адказы
№02

Дзеці Аліндаркі

Альгерд Бахарэвіч

Пытанне 2 / 5

Ранні ранак. Трэба ў школу. Вось і яна – вялікі шэры будынак з надпісам «Добро пожаловать». У тое, што людзі там маюць нейкае дачыненне да дабра, а пагатоў да шкадавання, не верыцца. Наперадзе некалькі гадзін маўчання, не таму, што там усе ўсіх ненавідзяць, а таму, што няма пра што гаварыць.

На дом было заданне развучыць песню:

«Солнца прищур,
Неба бордюр –
Праздник труда для мальчишки!»

Як вы дасце рады з вымаўленнем першага радка?

Адказы
№02

Дзеці Аліндаркі

Альгерд Бахарэвіч

Пытанне 3 / 5

Вы рэгіструеце імя для сваёй дачкі ў ЗАГСе. Тут нядаўна зрабілі рамонт, бязлюдныя калідоры наводзяць на думкі пра падзенне нараджальнасці і зніжэнне фертыльнасці, пахне тынкам і глыбокім тылам. Супрацоўніца высунула шуфляду і дастала Кнігу: 

«Паслухайце. Вось якія імёны ёсць на сэ. Сара, Святлана, Сафія. Сняжана. Станіслава. Стэла. Сюзана. Серафіма. Ёсць яшчэ такое прыгожае славянскае імя Стаглава».

Як назавяце дачку?

Адказы
№02

Дзеці Аліндаркі

Альгерд Бахарэвіч

Пытанне 4 / 5

Паўсюль нас суправаджае ўсюдыісная глотка радыёкропкі. 

«...Ведь наш язык – язык добрых и честных людей, – кажа радыё. – Издревле он был им единственной надеждой и опорой. И люди берегли свой язык, как могли. Каждый понимал, что это единственное богатство, которое способно давать надежду даже тогда, когда...»

Што ж гэта за слова такое – «іздревле»? Што, на вашу думку, яно значыць?

Адказы
№02

Дзеці Аліндаркі

Альгерд Бахарэвіч

Пытанне 5 / 5

Вы едзеце ў далёкі Брэмэн на аўтобусе. Недзе пад азадкам натужна гудзе матор, надзімаючы свае гарачыя шчокі. У такі момант хочацца задрамаць. Вы седзіце, адганяючы цяжкі аўтобусны сон.

І тут паўстае пытанне: «Дзе мы? І хто мы?» Настаў, напэўна, і для вас час на яго адказаць.