№01

Авантуры студыёзуса Вырвiча

Людміла Рублеўская

Пытанне 1 / 6

Галантнае 18-е стагоддзе! Апошнія часы Вялікай Літвы і чароўнага свету, населенага цмокамі, вечна п'янымі драпежнымі салдафонамі магнацкіх армій і тайнымі агентамі ўсіх еўрапейскіх каралёў!

Пісьменніца Людміла Рублеўская дала жыццё каларытнай галерэi персанажаў з усіх саслоўных ніш апошніх дзесяцігоддзяў, у якіх кожны можа знайсці сябе. Адкажыце на пытанні тэсту і даведайцеся, хто з’яўляецца вашым адпаведнікам на старонках рамана. Паехалi!

Для новых падарожжаў трэба набрацца сіл.

Яны не за гарамі! Ужо чуваць за плячыма абрыўкі новых плётак, ужо свішчуць па пустых гасцінцах злыя падарожныя вятры, а варта на блокпастах з іранічнай усмешкай гатовая падняць для вас любы шлагбаум…

Як збіраецеся заняцца рэкрэацыяй?

Адказы
№01

Авантуры студыёзуса Вырвiча

Людміла Рублеўская

Пытанне 2 / 6

Чорныя вестуны з’явіліся ў Віленскай акадэміі! Памёр дабрадзей, бацька, вялікі гетман Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька! Закацілася ягонае сонейка, і асірацела зямля!

Вялікае княства Літоўскае зноў чакаюць перамены, а гэта значыць узрушэнні, рушэнні і расчараванні. Інтрыгі ворагаў змушаюць вас пакінуць слаўнае месца Вільню і адправіцца ў вандроўку.

Па вашым выбары, куды б вы рушылі?

Адказы
№01

Авантуры студыёзуса Вырвiча

Людміла Рублеўская

Пытанне 3 / 6

У сутарэннях Лондана, каля вузкага праходу між двума складамі, які пакідае адчуванне пасткі і дзе знікаюць мінакі – і чыста злодзейскага выгляду, і джэнтльмэны з карункавымі манжэтамі, – стаіць, прываліўшыся да сцяны, граміла ў скураной камізэльцы, скрыжаваўшы на грудзях рукі, якімі, напэўна, можна было б выціскаць з камянёў ваду. У вялікім пустым памяшканні шмат людзей. Вочы ў іх гараць, як у вурдалакаў. І дамы ў капелюшах, седзячы ў ложы, і разносчыкі газет, рамізнікі і докеры ўнізе крычаць адно: “Крыві! Крыві!”

Ім хочацца яшчэ большага, яскравейшага, страшнейшага...

Вы трапілі на славутыя лонданскія кулачныя баі, што будзеце рабіць?

Адказы
№01

Авантуры студыёзуса Вырвiча

Людміла Рублеўская

Пытанне 4 / 6

У Дракошчыне, невялічкім мястэчку, як высветлілася, жыве сапраўдны цмок! Вось ужо васямнаццаць гадоў як жыве. У пячоры каля ратушы.

Якая там пячора! Пакой з каменнымі сценамі, з вокнамі, забранымі кратамі... А на сценах жахлівае: вяночкі з белымі вэлюмамі. Вядома, тых дзяўчат, што сталі ахвярамі. І некалькі іхніх партрэтаў вісіць – прыгажуні нібыта моляць: адпомсці за нас, адважны рыцар! Абарані іншых!

Уй, злюшчы! Дзяўчат прыгожых жарэ, ахвяры патрабуе... Рыкае так, што брук трасецца! Файны дракон!

Ідзём перамагаць цмока?

Адказы
№01

Авантуры студыёзуса Вырвiча

Людміла Рублеўская

Пытанне 5 / 6

Пасля доўгага падарожжа, поўнага выпрабаванняў і прыгод (а рознае здаралася: і спакусы, і іншае), вы вярнуліся дадому, сустрэўшы самую прыгожую на свеце жанчыну – вашу жонку.

Што вы пачуеце першым з яе чароўных вуснаў?

Адказы
№01

Авантуры студыёзуса Вырвiча

Людміла Рублеўская

Пытанне 6 / 6

Без усякай прычыны вам даслалі васковую ляльку ў выглядзе прыгожай паненкі ў прыдворным строі.

Яна сядзіць за маленечкім столікам з чырвонага дрэва, у тонкіх васковых пальчыках заціснуты аловак. З-пад вадаспаду найтанчэйшых – як павуцінкі і сняжынкі – карункаў ніжняй спадніцы паказваецца дзюбка зялёнага чаравічка, расшытага каменьчыкамі. За гарсэтам чырванее шаўковая ружа. Неверагодна тонкі стан зацягнуты ў блакітную парчу ў ружовыя кветачкі.

Вы дакрануліся да васковай шчакі, і шкляныя вочы нібыта незадаволена бліснулі.

Што будзеце рабіць з такім падарункам?