MOVABOX
№03

Дзяцел і дупло

Віктар Жыбуль
Стаць Жыбулем

Калі Віця быў маленькім, ён хацеў стаць Жыбулем. Мары спраўдзіліся, і Віктар Жыбуль зрабіўся вядомым авангардным паэтам. Цяпер ён мусіць шукаць новыя формы, без супынку здзіўляць і эпатаваць крытыкаў і чытачоў, рабіць перформансы і флэшмобы. Параўноўваць непараўнальнае i знаходзiць адметнае ў звычайным. Увасабляць тое ў вершах – востра i дакладна. Так, што ягоныя рыфмы ажно прабiваюць наскрозь трэцюю скрыню MOVABOX.

№03

Дзяцел і дупло

Віктар Жыбуль
Востра i дакладна

Пабачце гэта на свае вочы. Гэтым разам у MOVABOX апынецца кніжка Жыбуля «Дзяцел і дупло».

Вершы выспелі ў спальных раёнах, каб імі можна было расквеціць шэрыя сцены. Імі весела дражніцца і паднімаць настрой. Шукайце ў скрынi блазнерскiя стыкеры, якія дапамогуць вам адолець гэту задачку. Гарэзлiва i рыфмавана.

№03

Дзяцел і дупло

Віктар Жыбуль
Ваш выклiк жыццю

Пражывiце дзень разам з паэтам, дайце рады свайму «ўнутранаму Жыбулю». Хiба ж вам пашкодзiць крыху пазабавiцца? Даведайцеся пра свой тып паэтычнага хуліганства. Бо разам з вынiкам вы маеце шанц атрымаць уласны MOVABOX са схаваным паэтычным словам. I з выбiтнай фiгуркай, якая стане адлюстраваннем вашага настрою. Пачынайце тэст прама зараз!