01
02
03
04
MOVABOX
№01

Авантуры студыёзуса Вырвiча

Людміла Рублеўская
Больш, чым кніга

MOVABOX не проста выдатная кніга на мове – гэта сапраўдны рытуал чытання, які адкрывае новыя грані ўспрымання папяровых старонак. Гэта ўнікальны набор для літаратурнай прыгоды, закліканы даказаць, што сучасныя беларускiя кнiгi здольныя заваяваць месца ў вашым сэрцы. Гатовыя даведацца, што ўнутры стыльнай скрынкі №1?

наступны MOVABOX
№02

Дзеці Аліндаркі

Альгерд Бахарэвіч
Казка ўцёкаў

У другім MOVABOX вас чакае гісторыя пра маленькіх дзетак, якія збеглі ў далёкі Брэмен праз чароўны і злы свет. Яны беглі праз лясы, балоты, рэкі, гарады, ратаваліся ад вядзьмарак і веліканаў, мсціўцаў і стражнікаў… Страшна пазнаць сябе на гэтых старонках. Бо можна ратавацца ад злодзея, але ці ўратуецеся вы ад саміх сябе?

наступны MOVABOX
№03

Дзяцел і дупло

Віктар Жыбуль
Стаць Жыбулем

Калі Віця быў маленькім, ён хацеў стаць Жыбулем. Мары спраўдзіліся, і Віктар Жыбуль зрабіўся вядомым авангардным паэтам. Цяпер ён мусіць шукаць новыя формы, без супынку здзіўляць і эпатаваць крытыкаў і чытачоў, рабіць перформансы і флэшмобы. Параўноўваць непараўнальнае i знаходзiць адметнае ў звычайным. Увасабляць тое ў вершах – востра i дакладна. Так, што ягоныя рыфмы ажно прабiваюць наскрозь трэцюю скрыню MOVABOX.

наступны MOVABOX
№04

Радзіва «Прудок»

Андрусь Горват
Пазыўныя радзіва «Прудок»

Ягоныя хвалі разыходзяцца шырокімі коламі ад невялічкай хаткі ў Калінкавіцкім раёне, дзе пасяліўся малады літаратар Андрусь Горват. Нават мясцовыя суродзічы трымаюць яго за менчука. Сябры ж, што засталіся ў вялікіх гарадах па ўсім свеце, з асалодай далучаюцца да адметнасцей прудкоўскага жыцця, якімі аўтар дзеліцца праз сацсеткі. Сабраныя пад адной вокладкай, яны зрабіліся цікавай і папулярнай кніжкай.

№01

Авантуры студыёзуса Вырвiча

Людміла Рублеўская
Больш, чым кніга

MOVABOX не проста выдатная кніга на мове – гэта сапраўдны рытуал чытання, які адкрывае новыя грані ўспрымання папяровых старонак. Гэта ўнікальны набор для літаратурнай прыгоды, закліканы даказаць, што сучасныя беларускiя кнiгi здольныя заваяваць месца ў вашым сэрцы. Гатовыя даведацца, што ўнутры стыльнай скрынкі №1?

У першым MOVABOX вас чакаюць героі роўд-трыпа «Авантуры студыёзуса Вырвіча», з якімі вы пройдзеце ўсю Еўропу. І, вядома, для гэтага вам спатрэбяцца карта і налепкі, якія ідуць у камплекце з кнігай.

№02

Дзеці Аліндаркі

Альгерд Бахарэвіч
Казка ўцёкаў

У другім MOVABOX вас чакае гісторыя пра маленькіх дзетак, якія збеглі ў далёкі Брэмен праз чароўны і злы свет. Яны беглі праз лясы, балоты, рэкі, гарады, ратаваліся ад вядзьмарак і веліканаў, мсціўцаў і стражнікаў… Страшна пазнаць сябе на гэтых старонках. Бо можна ратавацца ад злодзея, але ці ўратуецеся вы ад саміх сябе?

Гартайце далей, каб рушыць услед за героямі кнігі «Дзеці Аліндаркі» па змрочным і чароўным свеце Альгерда Бахарэвіча.

№03

Дзяцел і дупло

Віктар Жыбуль
Стаць Жыбулем

Калі Віця быў маленькім, ён хацеў стаць Жыбулем. Мары спраўдзіліся, і Віктар Жыбуль зрабіўся вядомым авангардным паэтам. Цяпер ён мусіць шукаць новыя формы, без супынку здзіўляць і эпатаваць крытыкаў і чытачоў, рабіць перформансы і флэшмобы. Параўноўваць непараўнальнае i знаходзiць адметнае ў звычайным. Увасабляць тое ў вершах – востра i дакладна. Так, што ягоныя рыфмы ажно прабiваюць наскрозь трэцюю скрыню MOVABOX.

№04

Радзіва «Прудок»

Андрусь Горват
Пазыўныя радзіва «Прудок»

Ягоныя хвалі разыходзяцца шырокімі коламі ад невялічкай хаткі ў Калінкавіцкім раёне, дзе пасяліўся малады літаратар Андрусь Горват. Нават мясцовыя суродзічы трымаюць яго за менчука. Сябры ж, што засталіся ў вялікіх гарадах па ўсім свеце, з асалодай далучаюцца да адметнасцей прудкоўскага жыцця, якімі аўтар дзеліцца праз сацсеткі. Сабраныя пад адной вокладкай, яны зрабіліся цікавай і папулярнай кніжкай.

Няхiтры тэст нiжэй пазнаёміць вас з кнігай «Радзіва «Прудок», а можа, і з самім сабой.