Пачынайце сваю вандроўку па сучаснай беларускай кнізе!
Пра што яно – сучаснае беларускае чытанне? Якiх аўтараў вы ведаеце? А якiх любiце? Каб палепшыць ваш літаратурны досвед, мы выбралі самыя цікавыя беларускія кнігі і зрабілі па іх займальныя тэсты. Праходзьце іх і даведайцеся, кім у свеце беларускай літаратуры былі б менавіта вы.
перайсці ў MOVABOX
MOVABOX – гэта сэт з кнігі з аўтографам аўтара і атрыбутаў падарожжа па кнізе. Тыраж скрынак абмежаваны. Іх усяго 20 штук! І ўсяго 6 тыдняў, каб атрымаць сабе адну.
№04

Радзіва «Прудок»

Андрусь Горват
MOVABOX - унікальны праект, які ў абсалютна розных чатырох кнігах паспрабаваў расказаць пра цудоўныя гарызонты беларускага літаратурнага сусвету
Першы сезон скончыўся сапраўднай знаходкай сучаснай прозы - кнігай Андруса Горвата, які пазнаёміў нас з космасам вёскі Прудок. Пазнаёмцеся і вы, прайшоўшы вясёлы тэст.
перайсцi ў MOVABOX

Буккроссiнг
MOVABOX запрашае далучыцца да беларускамоўнага буккросінгу! Cпецыяльныя кніжныя боксы ўсталяваныя ў папулярных кавярнях гарадоў Беларусі. Знайдзіце бліжэйшую да вас кропку на мапе ніжэй.